Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.09.17

Свята настаўніка

29 верасня ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў на сваю прафесіянальную ўрачыстасць сабраліся лепшыя прадстаўнікі сістэмы адукацыі Кобрыншчыны.

29 верасня ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў на сваю прафесіянальную ўрачыстасць сабраліся лепшыя прадстаўнікі сферы адукацыі Кобрыншчыны. Усіх настаўнікаў  Кобрыншчыны з надыходзячым святам віншавалі старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сцяпан Ніканчук, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскае грамадская аб’яднанне "Белая Русь" Раман Мельнік.

Таксама з віншавальнай прамовай да сваіх супрацоўнікаў звярнулася  начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта  Галіна Радковіч і адзначыла педагогаў, якім былі адрасаваны ўзнагароды самага высокага ўзроўню. Нагрудны знак Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі”  атрымаў дырэктар ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына" Аляксандр Хурсін. Ганаровыя  граматы за подпісам кіраўніцтва вобласці атрымалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына" Галіна Назарэвіч, педагог-псіхолаг гэтай жа ўстановы Наталля Туманава і намеснік дырэктара ДУА "Кісялявецкі дзіцячы сад - сярэдняя школа" Галіна Варабей.  

Узнагароды розных узроўняў атрымалі больш за сорак настаўнікаў, якія сваёй працай унеслі важкі ўклад у развіццё адукацыйных традыцый рэгіёна. Увесь час у іх адрас гучалі самыя шчырыя словы пажаданняў. Кранальнымі былі віншаванні, якія адрасавалі педагогам Кобрыншчыны дзіцячыя творчыя калектывы. А самым шыкоўным і памятным падарункам для настаўнікаў стаў канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Бурштын» Кобрынскага Палаца культуры.

Субботка С.М., метадыст

Раздзелы сайта