Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

                                                         Родная мова – гэта першая

                                                                 крыніца, праз якую мы пазнаем

                                                             жыццё і акаляючы нас свет.

Я.Колас

Беларуская мова – гэта дзяржаўная мова беларусаў.

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі, яна цёплая, як матуліна пяшчота.

Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду.Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

21 лютага –Міжнародны дзень роднай мовы.

У нашым дзіцячым садку з выхаванцамі сярэдніх і старэйшых груп прайшло мерапрыемства пад назвай “Загадкі з роднай хаткі”,“Моўныя скарбы роднага краю”.

 

 

  Дзеці расказвалі вершы,спявалі песні на роднай мове, вадзілі карагоды,гулялі ў беларускія народныя гульні,малявалі.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў дзяцей цікавасці да гісторыі і культуры беларускага краю, да нацыянальных традыцый, да роднай мовы.

У Міжнародны дзень роднай мовы, выхавальнікі дзіцячага садку прынялі ўдзел у Вялікай беларускай дыктоўцы. Яго ідэя – даць магчымасць дарослым праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымліваць імкненні ўдасканальваць свае веды.

 

Раздзелы сайта