Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.07.16

Праца з дзецьмі — у радасць

Менавіта такі загаловак мае артыкул у "Настаўніцкай газеце" пра настаўніка матэматыкі СШ № 6 г.Кобрына Лагвіновіча Віктара Якаўлевіча

Віктар Лагвіновіч працуе ў сярэдняй школе № 6 Кобрына пяць гадоў. Можа здацца, што ён учарашні малады спецыяліст, але пасля гутаркі з Віктарам Якаўлевічам склалася ўражанне, што ён і не быў ім ніколі. З першага дня гэты настаўнік спачатку інфарматыкі, а цяпер матэматыкі ведаў, што такое настаўніцтва, для чаго ён прыйшоў у школу і што неабходна рабіць, каб палепшыць якасць адукацыі сваіх вучняў. За пяць гадоў працы Віктар Лагвіновіч паспеў зрабіць вельмі многа.  Сказаць, што я ўражана гэтым педагогам, — гэта нічога не сказаць.

Пачнём з таго, што пяць гадоў назад Віктар Якаўлевіч скончыў матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці “Матэматыка. Інфарматыка”. Выбар матэматыкі і педагогікі быў абумоўлены тым, што бацька і брат Віктара — матэматыкі, прычым бацька, Якаў Якаўлевіч, працуе поруч з сынам у шостай школе Кобрына.

У 2013 годзе Віктар Лагвіновіч атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук. У гэтым жа годзе стаў аспірантам кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі БрДУ імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)”. Тэма яго дысертацыі — “Методыка выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у сістэме работы з адоранымі навучэнцамі па матэматыцы”.

Чытаць далей....

Раздзелы сайта