Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

                      Шчодры вечар - добры вечар!     

   У дзяржаýнай установе адукацыi «Яслі – сад №14г. Кобрына» 

14 студзеня 2019 года  прайшло фальклорна-абрадавае беларускае свята «Каляды». Дзецi з задавальненнем спявалi калядныя песнi на беларускай мове, расказвалi вершы, гулялi ý народныя гульнi. Выхаванцы знаёмiлiся з абрадамi, з дзеючымi асобамi свята – Гаспадарамi, Калядоýшчыкамi, Павадыром i Казой, Цыганам і Цыганкай,Мядзведзем.

Мерапрыемства прынесла ýсiм удзельнiкам добры настрой i салодкiя пачастункi. Калядоўшчыкi спявалi калядкii шчадроўкi, у якiх усім зычылi радасці, дабрыні i шчасця. Лiчылася, як правядзеш калядныя навагоднiя святы, такiм увесь год будзе. 

 

А яшчэ нашыя калядоўшчыкі павіншавалі са святам работнікаў Кобрынскай стаматалагічнай паліклінікі і работнікаў Кобрынскага завода аграпрамысловага машынабудавання.

Раздзелы сайта