Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

21 лютага 2020 года

Раённая акцыі “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”,
прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Сто гадоў шукай другой красы, 
А тым больш, што свет зусім не вузкі. 
Ды калі ты не бязродны сын, 
Гавары са мной па-беларуску. 
 Яўгенія Янішчыц

Мэта правядзення акцыі: фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы

Задачы: папулярызацыя беларускай мовы праз знаёмства з навінкамі сучаснай беларускамоўнай культуры, міжасабовыя зносіны выхаванцаў, вучняў і настаўнікаў, актуалізацыя ведаў аб беларускім фальклоры, лексіцы, літаратуры, музыцы; далучэнне да лепшых набыткаў беларускай культуры выхаванцаў, вучняў, педагогаў, насельнiцтва; актывiзацыя творчай iнiцыятывы педагогаў і навучэнцаў; развіцце чытацкай культуры вучняў, фарміраванне іх эстэтычнага густу.

Беларускія паэты-юбіляры:

Рыгор Барадулін - 24 лютага спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння,
Францішака Багушэвіч - 21 сакавіка спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння

Беларускія пісьменнікі-юбіляры:

Мікола Аўрамчык - 14 студзеня споўнілася 100 год з дня нараджэння,
Леанід Дайнека - 28 студзеня адзначалася 80-годдзе,
Іван Навуменка - 16 лютага – 95-годдзе з дня нараджэння

Раздзелы сайта