
Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрылівае ў сям’і.Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляюцца першым звяном аульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы.
Мова — гэта не тольіксродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыіі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленнее культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.
Моваа таксама выступае асноўным механізмамм этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігнетыўная функцыяя, інакш кажучыы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
Засваенне дзецьмі беларускай мовы жыццяўляеццаа ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізка родаснагаа двухмоўя. Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з’яўляеццаа руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюццаа да беларускай мовы, чуючы па радыё, тэлебачанні ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнаватарстнае беларускамоўнае асяроддзе ў дзяцей дашкольнага ўзросту адсутнічае.
Паважаныяя бацькі!
З годна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
У нашай ўстанове адукацыйны працэс ажыццяўляецца на рускай мове, але мы праводзім адзіны дзень маўлення па-беларуску(пятніца) ,калі з раніцы і да вечара дзеці чуць беларускую мову і самі паспрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы (“Каляды”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”),на якіх выхавальнікі знаёмяцца з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі.
З чаго пачаць?
Прапануем бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Пачніце з прывітання на роднай мове, чытанняя кніжак-малютак, часопіс “Вясёлка”. Затым звярніцеся да збораў у садок у гульнёвай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малыш. І называйце яго адзеннее: шкарпэткі, кашуля, сукенка, футра, нагавіцы, панчохіі г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухнi маці разам з дачушкай могуць гатаваць ежу, размаўляючы па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запамятаюць хутка і з задавальненем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам квартэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім беларусам, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэў у парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязываць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы убачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцяцем гульняў па-беларуску.
Авалоданне беларускай мовай ў дзіцячым садку адбываецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі
Вывучайце родную мову разам з намі!
разгарнуць » / « згарнуць