Разделы сайта

Главная

Обратите внимание

Погода Кобрин

Информация сайта pogoda.by
06.07.2017

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў 2017

У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства на працягу 9 дзён праходзіў рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў.

Злет быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі: цікавымі экскурсіямі, вандроўкамі, творчымі сустрэчамі са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва, ветэранамі вайны і інш.

У час злёту юныя краязнаўцы разам ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікамі цэнтра экалогіі і краязнаўства і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у мітэнгу-рэквіеме "І помніць выратаваны свет ", прадэманстравалі свае напрацоўкі ў рамках краязнаўчай канферэнцыі, а пасля паказалі свае таленты ў конкурсе "Таленты летніка". Напрыканцы дня навучэнцаў чакала экскурсійная праграма ў музеі валуноў і творчая сустрэча з мастаком А.Кузняцовым "Каменны вернісаж. 27, 28 і 29 чэрвеня свае сілы і вынослівасць навучэнцы праверылі на вяроўкавым гарадку "Ліяны" і скалодроме цэнтра, яшчэ больш пазнаёміліся з дастапомнасцямі сталіцы Беларусі, а таксама наведалі музей развіцця дзіцячага турызму і краязнаўства і экалагічнае аддзяленне Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Атрымалі яркія ўражанні ад сустрэчы з беларускім гуртом "Гаротніца". Дзякуем Андрусю, Валерыі і Эрыку за незабыўныя эмоцыі ад вашага выступлення.
Не меней уразіла навучэнцаў наведанне Нацыяльнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. Там нас пазнаёмілі з выставачнымі экспазіцыямі і музеем, гісторыяй развіцця алімпійскага руху ў краіне. Навучэнцы не толькі пачулі і пабачылі, але і самі паўдзельнічалі ў спаборніцвах у свеце віртуальнай рэальнасці.
Перадапошні дзень навучэнцы сустракалі з ноткай суму, наш чакала ўрачыстая цэрымонія закрыцця злёту. Усе ўдзельнікі злёту атрымалі дыпломы ад ветэранаў вайны, дыпломы за ўдзел у канферэнцыі і конкурсах злёту.



ДЗЯКУЕМ ЮНЫМ КРАЯЗНАЎЦАМ І ІХ НАСТАЎНІКАМ за дасведчаннасць у краязнаўчых справах. Жадаем вам натхнення на далейшыя адкрыцці і пазнанне роднага краю.

Ігнацюк В.А, загадчык адзела краязнаўчай работы