Адкрыты занятак “Драматызацыя беларускай народнай казкі «Зайкава хатка»». Адукацыйнай вобласць «Мастацкая літаратура» (другая малодшая група). Падрыхтаваў: выхавальнік дашкольнай адукацыі Панасюк Т.У.
Праграмныя задачы:фарміраваць у дзяцей уменні інсцэніраваць знаёмую беларускую народную казку «Зайкава хатка»; працягваць знаёміць з тэатральнай тэрміналогіяй (акцёр, гледачы), з асновамі акцёрскага майстэрства; выклікаць цікавасць да тэатральна-гульнявой дзейнасці;развіваць лагічнае і вобразнае мысленне, памяць, увагу; развіваць уменне адлюстроўваць эмацыйны стан персанажа выкарыстоўваючы выразныя рухі і інтанацыю; удасканальваць уменне расказваць казку па ролях; садзейнічаць інтанацыйнай перадачы настрою герояў; развіваць і ўзбагачаць рухальны вопыт дзяцей; выхоўваць інтарэс да тэатральнай дзейнасці, артыстызм, выразнасць ў перадачы вобраза, уменне суперажываць героям казкі, выказваць сваё стаўленне да таго, што адбываецца; падахвочваць радаваць гледачоў тэатральнымі пастаноўкамі;выхоўваць уменне адрозніваць дрэнныя ўчынкі, падступныя парады, разумець, што прыгожая, прывабная знешнасць не заўсёды адпавядае унутраным якасцям.
раскрыть » / « свернуть