Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

 

    Забаўлянкі, лічылкі, пацешкі варта выкарыстоўваць для чытання, запамінання, расказвання або ў якасці дапаможнага матэрыялу. Патрэбна звярнуць увагу на сакавітасць, выразнасць, мілагучнасць і багацце беларускай мовы, старацца больш апавядаць вусна, заклікаць да гэтага і бацькоў. Такі падыход значна ўзбагаціць лексічны запас дашкольнікаў, будзе прапагандаваць родную мову, яе літаратурныя і духоўныя скарбы, актыўна рыхтаваць да самастойнага чытання.

ЗАБАЎЛЯНКІ

Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.

У куце сядзіць мядзведзь

У куце сядзіць мядзведзь,

Хустку вышывае,

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладкі,

Масла падлівае.

Мышанятка жвава, гладка

Катку памагае.

 

Сядзіць сыч на капе

Сядзіць сыч на капе,

А сава на другой,

Гой-гой-гой! на другой,

Гой-гой-гой! на другой.

У савы сыч пытае:

— Хто ў лесе гукае?

Гу-гу-гу! — гукае,

Гу-гу-гу! — гукае.

— Дрывасекі мае

Сякуць лес у мяне.

Чах-чах-чах! — у мяне,

Чах-чах-чах! — у мяне.

I сякуць, і крычаць,

Каб звяроў напужаць.

Пух-пух! — напужаць,

Пух-пух! — напужаць.

 Сонейка-сонца

Сонейка-сонца,

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку.

 

Сарока-варона

Сарока-варона

На прыпечку сядзела,

Кашку варыла,

Дзетак карміла.

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

Гэтаму дала,

А гэтаму не дала.

Гэты пальчык —

Вялікі гультайчык:

Круп не драў,

Цеста не мясіў,

Вады не насіў.

Лыжка на паліцы,

Кашка ў камяніцы.

Шуг! Шуг! Шуг!

Паляцелі —

На галоўку селі.

Ладу, ладу, ладкі

— Ладу, ладу, ладкі

Дзе былі?

— У бабкі.

— А што елі?

— Кашку.

— А што пілі?

— Малачко.

Бабулька казала,

Як нас частавала:

— Прыходзьце часцей,

Пачастую смачней:

Дам вам сыраквашкі,

Бярозавай кашкі.

 

Ладкі ладком

Ладкі ладком,

Піражкі з мядком,

Кашка з алеем,

Есці не ўмеем.

 

Кую, кую ножку

Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.

Дарожка крывая,

Кабылка сляпая,

Еду, еду, еду,

Ніяк не даеду.

Прыпрагу сароку,

Паеду далёка,

У новай кашулі

Да майго дзядулі.

Скоранька паеду,

Каб паспець к абеду.

ЛІЧЫЛКІ

Эны-бэны, фіны, лёк...

Эны-бэны, фіны, лёк,

Сам Пятровіч бліны пёк.

Пёк, пек, не дапёк,

Схапіў шапку дый уцёк.

 

Заяц-месяц...

— Заяц-месяц,

Дзе ты быў?

— У лесе.

— Што рабіў?

— Лыкі драў.

— Куды клаў?

— Пад калоду.

— Выйдзі вон із карагоду!

Ішоў кот праз сто варот...

Ішоў кот праз сто варот,

Дайшоў да канца,

Знайшоў кацяня,

Мяў!

Кінь, кінь, перакінь...

Кінь, кінь, перакінь,

Давай далей пабяжым,

Цераз воду і агонь,

Не дагоніць нас і конь.

Ішоў баран...

Ішоў баран

Па крутым гарам,

Вырваў траўку,

Палажыў на лаўку.

Хто яе возьмець,

Той вон пойдзець.

Разделы сайта