Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
2 красавіка 2019г           "Дзень падарожжаў па Белавежскай пушчы"

 

Белавежская пушча – адна з важнейшых славутасцяў Беларусі. Гэта рэшткі першабытнага лесу, якое ляжала некалі ад Балтыйскага мора да ракі Буг і ад Одэра да Дняпра. Белавежская пушча размешчана ў Брэсцкай вобласці, ўваходзіць у лік чатырох нацыянальных паркаў Беларусі і з'яўляецца самым вялікім лесам у Цэнтральнай Еўропе.
Запаведнік знаходзіцца за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр парку размешчаны ў пасёлку Камянюкі Камянецкага раёна, у 60 км ад Брэста.
У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў тут забарону на паляванне.
Усе буйныя войны, якія праходзілі на тэрыторыі дзяржавы, наносілі значны ўрон запаведнаму лесе. Асабліва ён пацярпеў у час Напалеонаўскіх войнаў, а таксама Першай і Другой сусветных войнаў.
Год стварэння: 1919 г., у 1939 г. Белавежская пушча аб'яўлена дзяржаўным запаведнікам, а ў 1945 г. частка яе была перададзена суседняй Польшчы. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" ўвайшоў у спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 годзе. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка. У цяперашні час Нацыянальны парк "Белавежская пушча" з'яўляецца адным з найбольш вядомых месцаў Беларусі.
У Белавежскай пушчы растуць 900 відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых. Парк знакаміты сваімі старажытнымі імяннымі дубамі, узрост якіх перавышае 500 гадоў. Флора і фаўна прадстаўленыя вялікім лікам рэдкіх відаў раслін, жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь 

Белавежская Пушча   Галіна Драка

Ёсць у нашай краіне
Любы сэрцу куток,
Які пушчай завецца
З самых даўніх часоў.

У Белавежскую Пушчу,
З самых розных куткоў,
Прыязджаюць турысты – 
Паглядзець на жывёл.

У пушчы нашай цудоўнай
Разнастайны лясы:
Тут ёсць сосны, бярозы
І старыя дубы.

Тут стаіць ў адзіноце 
Стары дуб-патрыярх,
Нібы хоча сказаць нам 
Аб мінулых гадах.

Шмат жывёл тут таксама
Разнастайных парод…
Зберажом жа мы пушчу 
І беларускі народ.

Каб не ведалі гора,
Каб у шчасці жылі,
Сэрцу любы куточак 
Пазабыць не змаглі. 

Фотоматериалы

  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г
  • 02.04.19г

Разделы сайта