Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

старэйшая група "Б"      Гуляйце разам з намі і размаўляйце па-беларуску

КАФЭ "У БАБУЛІ"

Бабчыны дранікі 
Бабка ўстала раненька, 
Да святла, 
І гарачых дранікаў 
Напякла. 
Дранікаў-бульбянікаў - 
Смакаты, 
Дранікаў-бульбянікаў 
Залатых. 
- Ешце, ешце, дзетачкі, 
Па талерцы поўненькай! 
Еш, унучка-кветачка, 
Еш, унучак-сонейка!  Алесь Пісьмянкоў 

Беларускія прысмакі

Урывак з рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”

Мой край, мой рай бульбянажытны!
Зеленадолы, залаты!

Як спеў матулі-старажытны,
Як песня любай - малады!
Якіх ты меў на зайздрасць свету
І цесляроў, і маляроў,
І летапісцаў, і паэтаў,
І музыкантаў-дудароў!
…Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,-
То ўмее ён і смачна з’есці
І - адпаведна – згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу-
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!

А цяпер інфармацыя для самых цікаўных – гэта старажытныя назвы
беларускіх страў паводле твораў Уладзіміра Караткевіча

Мачанка – страва з сала, мяса ці каўбасы, падкалочаная мукой
Хрушчы – мучны выраб, печыва
Лядоўня – склеп з лёдам для захоўвання прадуктаў
Наліснікі – тонкія бліны з пшанічнай мукі
Панцак – суп з пярловых круп
Локшыны – самаробныя макароны
Крупеня – грыбны суп з пярловымі крупамі
Кулага – густая каша з мукі, аздобленая ягадамі
Жур – негусты аўсяны кісель
Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі
Ламанцы – даўняя мучная страва
Пячыста – усякае смажанае мяса
Узвар – адвар з ягад, траў і інш.
Галушка –круглы камяк, скачаны з нечага мяккага
Лёк – селядцовы расол
Поліўка – дужа тлусты гарачы суп, падбоўтаны мукой
Праснакі - прэсны хлеб
Клёцкі з душамі - вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам
Алей - сланечнікавае масла
Халаднік – халодны суп з мясам і гуркамі
Гушча наліваная – пшанічная каша, залітая гарачым малаком
Беразавік - сок бярозавы
Рабінаўка, кляноўка - лячэбная настойка на дваццаці сямі травах

Грыцук Ірына Сцяпанаўна, выхавацель дашкольнай адукацыі
1-й кваліфікацыйнай катэгорыі

Фотоматериалы

  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"
  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"
  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"
  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"
  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"
  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"
  • старэйшая група "Б
  • старэйшая група "Б"

Разделы сайта