Калядны вечар.
Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у дзіцячым садку № 13 г. Кобрына існуе даўно. На працягу многіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Калядам. Гэтае свята – адно з самых любімых як у дзяцей, так і ў дарослых. У гэтым годзе кіраўнік фізічнага выхавання Нікалайчук Н.Н., музычны кіраўнік Алахвердзіева А.А. , а таксама выхавальнікі дашкольнай адукацыі Залеўская А.І., Васілаке М., Адамовіч А.А. вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з дзецьмі развучвалі калядныя песні, беларускія народныя танцы.
Так, дзеці старэйшай групы, пераапранутыя ў нацыянальныя касцюмы, прыйшлі калядаваць у хату да дзеда і бабы. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу. Гаспадары пачаставалі яе, і козачка стала гуляць з дзеткамі ў розныя гульні.
Прадстаўленне праходзіла на беларускай мове і было бачна, што для дзяцей моўнага бар’еру з дарослымі не існавала, яны самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове. А напрыканцы свята ўсіх чакаў стол з рознымі беларускімі прысмакамі.
Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне, лічаць у да-школьнай установе.
раскрыть » / « свернуть