Семінар-дыспут «Такі розны тэатр»
У лютым у нашай установе дашкольнай адукацыі адбыўся семінар-дыспут «Такі розны тэатр» у рамках другой гадавой задачы. Н.М.Кавалевіч, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, акцэнтавала ўвагу педагогаў на тым, што развіццё мовы з'яўляецца цэнтральнай задачай маўленчага выхавання дзяцей. Дзейсным сродкам для развіцця мовы дзяцей з'яўляецца творчая тэатралізаваная дзейнасць. Тэатралізаваная дзейнасць – адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей ярка і досыць выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатралізаваныя гульні карыстаюцца ў дзяцей нязменнай любоўю. Кнігі, казкі, спектаклі з'яўляюцца для дзіцяці невычэрпнай крыніцай развіцця пачуццяў і фантазіі, а ў сваю чаргу развіццё пачуццяў і фантазіі далучае яго да духоўнага багацця, назапашанага чалавецтвам. Тэатралізаваная дзейнасць развівае маўленчую сферу дашкольнікаў, дапамагае развіццю камунікатыўных здольнасцяў, засваенню новых патрабаванняў і кіраўніцтву карэкцыі рыс дзяцей.
Т.У.Панасюк, выхавальнік ДА, паведаміла пра ролю пальчыкавых гульняўў развіцці мовы дзяцей. Многія гульні патрабуюць удзелу абедзвюх рук, што дае магчымасць дзецям арыентавацца ў паняццях «направа», «налева», «уверх», «уніз» і г.д. У ходзе пальчыкавых гульняў дзеці, паўтараючы рухі дарослых, актывізуюць маторыку рук. Тым самым выпрацоўваецца спрыт, уменне кіравць сваімі рукамі, канцэтраваць увагу на адным дзеянні. Пальчыкавыя гульні ў найбольшай ступені спрыяюць развіццю маўлення, бо адначасова адбываецца запамінанне слоў, усталеўваюцца сувязі паміж рухамі і назвамі дзеянняў і прадметаў. Адначасова дзеці прыслухоўваюцца да мелодыкі роднай мовы, усведамляючы яе рытм.
Ю.А.Бенедзясюк, выхавальнік ДА, расказала, што існуе некалькі відаўтэатру: стэндавы тэатр (тэатр на фланэлеграфе, тэатр на магнітах, ценявы тэатр), настольны тэатр (тэатр лялькі, тэатр з прыроднага матэрыялу, тэатр на магнітах), тэатр на руцэ (пальчаткавы тэатр, пальчыкавы тэатр), верхавы тэатр (тэатр «Бі-ба-бо», тэатр лыжак, тэатр жывых ценяў), напольны тэатр (тэатр лялькі-марыянеткі), тэатр жывой лялькі (лялькі-веліканы, тэатр масак).
А.В.Алексіевіч, выхавальнік ДА, сістэматызавала веды педагогаў пра выкарыстанне літаратурных твораў у развіцці творчых здольнасцей і выразнасці мовы дзяцей. Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі, загадкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаемім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.
раскрыть » / « свернуть