Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

з 03 па 26 чэрвеня 2019г

Летні лагер-2019 з дзённым знаходжаннем дзяцей
на базе ДУА " Яслі-сад №7 г.Кобрына» 

Лета пачынаецца ў розных гарадах, 
Сонца разліваецца ў вуліцах-дамах. 
Колерам красуюцца шэрыя лісты. 
Уздоўж дарог вясёлкавых- новыя масты. 

Удзельнікамі лагернай змены з'яўляюцца педагагічны калектыў і выхаванцы старэйшых груп установы. Ўзрост дзяцей ад 6 да 8 гадоў. Працягласць змены 18 дзён. Профіль лагера – культурна-забаўляльны, тэматычны.

Приказ отдела по образованию Кобринского райисполкома от 14.05.2019г №43-ах:

Установить стоимость путёвок в период летней оздоровительной
компании 2019 года

Лагеря

Возраст

Стоимость путёвки

Родительская доплата

Дотация

дневные

6-10 лет

92,00

11,00

81,00

11-13 лет

99,20

18,20

81,00

14-15 лет

105,00

24,00

81,00

Мэта арганізацыі працы лагера: стварэнне ўмоў для эфектыўнага аздараўлення і выхавання дзяцей.
Асноўныя задачы лагеря:

  • ўмацаванне здароўя дзяцей;
  • фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці;
  • фарміраванне сацыяльных нормаў і каштоўнасцей;
  • фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці;
  • задавальненне індывідуальных патрэбаў дзяцей у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні;
  • фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей;

Напрамкі выхаваўчай работы лагера:

  • выхаванне асноў культуры здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыцця-дзейнасці;
  • маральна-патрыятычнае выхаванне;
  • эстэтычнае выхаванне;
  • эколага-працоўнае выхаванне;
  • выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы. 

ПРАЕКТ ЛАГЕРНАЙ ЗМЕНЫ

Адной з умоў эфектыўнасці работы лагера з'яўляецца выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу гульні. Змест работы лагера - гэта вялікая сюжэтна-ролевая гульня ў "КІНАСТУДЫЮ". Улічваючы ўзроставыя асаблівасці дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, выхаванне творча актыўнай асобы будзе праходзіць менавіта праз сюжэтна-ролевую гульню, як вядучы від дзіцячай дзейнасці. Гульня надае эмацыйную афарбоўку ўсяму, што адбываецца, стварае атмасферу сатворчасці, вучыць, дапамагае зносінам. Яе каштоўнасць вызначаецца тым, наколькі ў дзіцяці яна развівае такія якасці, як настойлівасць, смеласць, уменне арыентавацца ў складанай сітуацыі, уменне дзейнічаць у інтарэсах калектыву, ўзаемадзейнічаць з дарослымі людзьмі, разам дамагацца перамогі.
Сюжэтна-ролевая гульня «Кінастудыя «Кобрыншчына» - гэта рэальнае жыццё ў прапанаваных абставінах. У такой гульні ствараецца сітуацыя выбару, бо дзіця выбірае не толькі кірунак свайго ўдзелу ў гульні, але і спосаб атрымання мэты.
Дзеці і педагогі ствараюць кінафільм пра свой родны горад "Кобрыншчына - мая малая радзіма" ў рамках працы "Кінастудыі", прычым зносіны ў лагеры праходзяць на беларускай мове.

Прадзюсер - начальнік лагера - менеджэр праекта, пасярэднік паміж заказчыкам фільма і выканаўцамі.
Сцэнарыст - старшы выхавальнік лагера, піша сцэнарый фільма (план мерапрыемстваў лагернай змены).
Музычны рэдактар - музычны кіраўнік - ведае, як можна, з дапамогай музыкі, музычных гукавых эфектаў, стварыць пэўную атмасферу і настрой сюжэту фільма, арганізуе музычна-забаўляльныя мерапрыемствы лагернай змены.
Рэжысёр-пастаноўшчык трукаў - кіраўнік фізычнага выхавання - рэжысёр, які арганізуе спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы лагернай змены.
Рэжысёр-пастаноўшчык - выхавальнік атрада, ён і робіць фільм сумесна з дзецьмі, рыхтуе рэжысёрскую версію сцэнарая.
Аператар-пастаноўшчык - камандзір атрада, падпарадкоўваецца рэжысёру-пастаноўшчыку, здымае кадры для фільма, кіруе здымачнай групай.

Здымачная група - дзеці атрада:
- хлапушачнік-памочнік аператара, працуе з кінахлапушкай - невялікай дошкай (на якой можна рабіць запісы мелам), якая фігуруе ў пачатку кожнага дубля;
- фатограф - робіць здымкі, якія пасля будуць выкарыстаны для публікацый і рэкламы кінафільма;
- журналіст - бярэ інтэрв'ю для кінафільма;
- гукарэжысёр - сочыць за цішынёй падчас запісу інтэрв'ю і здымкамі фільма;
- акцёры і актрысы – удзельнічаюць у здымках фільма, выконваюць пэўныя даручэнні;
- мастак-грымёр - сочыць за знешнім выглядам актёраў;
- цырульнік, або стыліст па прычосках, адказвае за захаванасць прычоскі акцёра на працягу ўсяго здымачнага цыклу.

Мантажны цэх - групавое памяшканне дзіцячага садка, дзе на ватмане, або ў альбоме для чарчэння, рыхтуецца праект фільма ("дзённік атраду").

Мерапрыемствы кожнага дня - здымка новага кінакадра для фільма.
Месца правядзення лінейкі - кінапляцоўка - стадыён дзіцячага садка.

ХДЫМАЧНАЯ ГРУПА "ВАЛОШКІ" – атрад №1

ДЭВІЗ:

Сто гадоў шукай другой красы, 
А тым больш, што свет зусім не вузкі. 
Ды калі ты не бязродны сын, 
Гавары са мной па-беларуску.

ЗДЫМАЧНАЯ ГРУПА "БУСЛЯНЯТЫ" – атрад №2

ДЭВІЗ:

Дык дзякуй, мой любімы край,
Што і ў мяне ёсць спадчына –
Зялёны стогалосы гай
І гэта мова матчына.

На адкрыцці лагернай змены "сцэнарыст" зачытвае статут "Кінастудыі" (законы лагера). У афармленні, вопратцы, рытуалах таксама элементы тэматыкі кінастудыі: мікрафоны, фотаапараты, відэакамеры, запісныя кніжкі, планшэты, ноўтбукі і г.д. Здымачныя групы-атрады штодня працуюць над здымкай новага кінакадра для фільма " Кобрыншчына -мая малая радзіма "(пры гэтым, кожны атрад "здымае" свой фільм). Дзеці і дарослыя зробяць турыстычныя паходы і экскурсіі па знаёмству з цікавымі месцамі роднага горада, яго гісторыей  і славутасцямі, сустрэнуцца з цікавымі людзьмі, а таксама стануць удзельнікамі розных конкурсаў, спаборніцтваў, віктарын.
Кожны дзень атрад за актыўны ўдзел у мерапрыемствах і здымках фільма атрымлівае адну частку разрэзанай карцінкі-выявы кінакамеры (ліст А3, раздрукаваны на шчыльнай паперы і разрэзаны на 18 частак-дзён). Атрымлівае перамогу той атрад-здымачная група, які збярэ цалкам малюнак кінакамеры. Гульня ў "кінастудыю" заканчваецца ў канцы змены, і тады будзе названая лепшая здымачная група, якая атрымае галоўны прыз.
Здымачныя групы-атрады штодня ў мантажнай (групавым памешканні дзіцячага садка) афармляюць "праект фільма" - дзённік атрада, куды заносяць, замалёўваюць, уклейваюць усё самае цікавае пра кожны дзень. У ім размяшчаецца эмблема атрада, назва, дэвіз, песня і г.д. Падрыхтоўка і правядзенне агульналагерных спраў абмяркоўваюцца рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі (выхавацелямі) са сцэнарыстам (старэйшым выхавальнікам лагера). Уся інфармацыя аб умовах удзелу ў тым ці іншым мерапрыемстве, прадстаўляецца на інфармацыйным стэндзе для бацькоў і на старонцы ўстановы на Сайце. 
Праект арыентаваны на творчы адпачынак дзяцей, які дапаможа палепшыць творчыя навыкі, выкліча цікавасць да развіцця новых здольнасцяў і талентаў.
Сістэма стымулявання паспяховасці і асобаснага росту. У лагеры існуе сістэма заахвочванняў - "кінастужка". За паспяховую працу ў лагеры (ўдзел, творчасць, паводзіны і т. д.) дзеці атрымліваюць гэтую ўзнагароду (часткі кінастужкі прымацоўваюцца на шафку ў распранальні). Атрымлівае перамогу той, у каго кінастужка апынецца даўжэй. Ён атрымлівае індывідуальны прыз і пахвальную грамату.
У канцы змены праходзіць цырымонія ўзнагароджання - ўручэнне прэмій-дыпломаў «Лепшы артыст (артыстка)", "Лепшы аператар", "Лепшы памочніік аператара", "Лепшы журналіст", "Лепшы мастак-грымёр" і г.д.
У аснову рэалізацыі праекта закладзены разнастайныя формы і метады працы з дзецьмі старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту:
* турыстычныя паходы, экскурсіі
* разнастайныя гульні
* танцавальна-забаўляльныя і гульнявыя праграмы
* камунікатыўныя сітуацыі
* спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы і фіздосугі
* калектыўна-творчыя справы
* творчыя майстэрні па вырабу афіш, рэкламных брашур, дэкарацый, сцэнарыяў:
"Студыя мастакоў", "Грымёрная", "Касцюмерная", "Кабінет сцэнарыста", "Агенцтва па рэкламе", "Здымачная Студыя"

Аўтар праекта - Сёміна Святлана Віктараўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
(старшы выхавальнік лагеру)

МЕРАПРЫЕМСТВА (забраніраваны):

6 чэрвеня - ДРЦ "Кеша", 9.00ч і 10.00ч

«САФАРИ-ВЕЧЕРИНКА» –игровая программа. Предлагаем ребятам отправиться в путешествие на сафари, где их ждут африканские ловушки, знакомство с дикими животными тропиков и захватывающие приключения.
Продолжительность: 40 мин. + 20 мин. лабиринт
Стоимость: 3,00 руб.     

11 чэрвеня - Амфітэатр, 10.00ч 

«Киндер-party» - игровая дискотека в АМФИТЕАТРЕ парка. Зажигательная музыка, веселые танцы и флешмобы, ростовые куклы, призы и подарки для самых активных танцоров.
Продолжительность: 50 мин.
Стоимость: 1,70 руб.

14 июня – ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ КОБРИНСКОГО РОВД – показательные выступления.
11.00ч – бесплатно

18 чэрвеня - ДРЦ "Кеша", 9.00ч і 10.00ч

«КУРС МОЛОДОГО БОЙЦА» –игровая программа.
Продолжительность: 40 мин. + 20 мин. лабиринт
Стоимость: 3,00 руб.  

Разделы сайта