Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень беларускай мовы“Родная мова з усіх бакоў”

Тыдзень беларускай мовы прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Справа ў тым, што 21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы.Зараз у нашым рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы - каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Першапачаткова неабходна было стварыць моўнае асяроддзе для максімальных прафесійных і асобасных зносін педагагічных работнікаў на беларускай мове, а таксама выявіць узровень валодання педагогамі беларускай мовай і ўменні мець зносіны на ёй.

Для таго каб імгненна, без рэгістрацыі на дадатковых сэрвісах правесці апытанні педагагічных работнікаў па веданні арфаграфіі, сінтаксісу і пунктуацыі беларускай мовы, мы стварылі тэсты з дапамогай Google Формаў. Google Формы адаптаваны пад мабільныя прылады. Педагогі, перайшоўшы па спасылцы, выконвалі тэставыя заданні. Напрыклад: “Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок”, “Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба напісаць літару е”, “Адзначце словазлучэнні, у якіх займеннікі адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы” і г.д. Пасля праведзенага апытання мы зрабілі выснову, што ўзровень валодання педагагічнымі работнікамі беларускай мовай адпавядае сярэдняму ўзроўню. Для ўдасканалення моўных уменняў педагогаў і законных прадстаўнікоў выхаванцаў у кожнай узроставай групе мы размясцілі наглядную інфармацыю “Змены ў правілах арфаграфіі беларускай мовы”. Таксама зрабілі рассылку педагогам па электроннай пошце “Новыя правілы беларускага правапісу” з часопіса “Роднае слова”.

Вельмі цікавай і годнай увагі з’яўляецца такая форма работы, як “Слоўнікавая скарбонка” (у холе ўстановы штотыдзень на сценах, на лістах фармата А-4, размяшчаюцца ілюстраваныя словы на рускай і беларускай мовах з іх лексічным значэннем на вызначаную тэму). Складана прайсці міма і не заўважыць такі цікавы і пазнавальны матэрыял. Дадзеная форма работы папулярна не толькі сярод педагогаў, але і сярод бацькоў і выхаванцаў.

Не меншай папулярнасцю карыстаюцца і арфаграфічныя хвілінкі. Гэта эфектыўны метад работы, які дазваляе сістэматычна адпрацоўваць навыкі правапісу. Арфаграфічныя хвілінкі вельмі мабільныя, займаюць усяго 5-7 хвілін любой формы педагагічнага ўзаемадзеяння (на нарадзе пры загадчыку, на педсавеце, у іншых формах метадычнай работы). Яны ствараюць аснову для развіцця арфаграфічнай пільнасці. Праводзяцца такія хвілінкі ў розных формах: у выглядзе мультымедыйнай прэзентацыі, крыжаванкі, малюнка ці на асобных картках. Усе заданні разнатыпныя. Напрыклад: “Устаўце, дзе патрэбна, прапушчаную літару або адпаведны знак”, “Спалучыце часткі левага слупка з правым так, каб атрымаліся словы” і г.д.

Мерапрыемствы кожнага дня тыдня беларускай мовы, які праходзіў у нашай установе з 18 па 23 лютага, былі аб’яднаны адной тэмай – “Родная мова з усіх бакоў”. Мэтай гэтых форм работы стала стварэнне ўмоў папулярызацыі роднай мовы, паказ значнасці валодання родным словам, вызначэнне яе непаўторнасці і мілагучнасці, выхаванне патрыятызму і гонару за сваю мову.

Пачнём з панядзелка. Менавіта ў першы дзень у музычнай зале быў арганізаваны прагляд відэароліка “Цікавыя факты пра беларускую мову”. Супрацоўнікі ўстановы даведаліся, што ў свеце існуе каля 7 000 жывых моў, кожныя 2 тыдні ў свеце памірае 1 мова; беларуская мова мае афіцыйны статус у Беларусі, Польшчы, Украіне, Чэхіі; па ступені захаванасці мае статус “уразлівай”, па мілагучнасці займае другое месца пасля італьянскай і г.д.

На другі дзень, у аўторак, адбылося напісанне педагагічнымі работнікамі дыктоўкі на беларускай мове (тэкст Фёдара Янкоўскага “У кнігарні”). Вынікі дыктоўкі не выносіліся на ўсеагульны агляд, кожны супрацоўнік зрабіў асабістыя высновы з нагоды сваёй пісьменнасці.

Семінар-практыкум “Далучэнне дзіцяці да нацыянальнай культуры праз азнаямленне з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі” быў праведзены ў сераду. Мэта правядзення семінара – павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у далучэнні выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей, культурных традыцый, мастацтва роднага краю.

У чацвер (на нарадзе пры загадчыку) у інфармацыйна-метадычным кабінеце з педагагічнымі супрацоўнікамі ўстановы была арганізавана мультымедыйная віктарына «Эпітэты, фразеалагізмы, увасабленні». Удзельнікам неабходна было правільна назваць эпітэты, змешчаныя на ілюстрацыі (напрыклад: рукі залатыя, рукі кашчавыя і г.д.), фразеалагізмы (напрыклад: як рыба ў вадзе, хоць касой касі і іншыя), увасабленні (напрыклад: мароз малюе, гады бягуць, сонейка грае і г.д.)

Пятніца запомнілася тым, што ў выкананні педагагічных работнікаў гучаў аўдыёзапіс урыўкаў з твораў беларускіх класікаў з наступным адгадваннем назвы твора і аўтара (Я.Колас “Новая зямля”, Я.Купала “Спадчына”, Я. Купала “Бандароўна”, Я. Колас “Сымон-музыка”, Я. Колас “Ручэй”, Я. Колас ”Новая зямля”, Я. Купала “Курган”).

У суботу была арганізавана экскурсія выхаднога дня для супрацоўнікаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ў УА "Кобрынскі дзяржаўны     політэхнічны каледж». Экскурсавод каледжа пазнаёміла педагогаў з экспанатамі выставы. Большасць работ, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца ўнікальнай і выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Выстава дапамагла пашырыць веды аб традыцыях і промыслах, майстрах нашага раёна.Далучэнне да традыцый народнай творчасці, рамёстваў дазволіла паглыбіцца ў свет мастацкай культуры Беларусі, у чарговы раз адчуць асалоду роднай мовы.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі метадычных мерапрыемстваў з педагагічным калектывам аказала ўзаемадзеянне з настаўнікам беларускай мовы ДУА “Астроміцкая СШ” Канапацкай Р.М., якая аказвала дапамогу ў падрыхтоўцы практычных матэрыялаў да тыдня беларускай мовы.

Арганізуючы разнастайныя формы работы, мы імкнуліся далучыцца да багатай скарбонкі свайго народу, яго культуры. Удзельнікі мерапрыемстваў змаглі адчуць прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова. Усе ўпэўніліся ў тым, што наша беларуская мова прыгожая, сакавітая, мілагучная, адметная i самабытная, са cваімi, толькі ёй уласцівымі рысамі.

18 красавіка ў нашай установе адукацыі адбылося метадычнае аб’яднанне загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі Кобрынскага раёна, мэтай якога з'яулялася садзейнічанне пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы сярод педагогаў.

Смотр уголков декоративно-прикладного искусства.

Критерии оценки уголков: рациональность размещения; эстетическое оформление; соответствие содержания уголков возрастным возможностям детей и перечню оборудования для учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования от 24. 09. 2007 г. №50; степень участия законных представителей в оснащении уголка и др. Педагоги и родители с увлечением взялись за дело и представили результат своего совместного творчества.

Разделы сайта