Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрылівае ў сям’і.Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляюцца першым звяном  аульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не тольіксродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыіі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленнее культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Моваа таксама выступае асноўным механізмамм этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігнетыўная функцыяя, інакш кажучыы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  жыццяўляеццаа ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізка родаснагаа двухмоўя. Для большасці дзяцей дашкольнага ўзросту першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з’яўляеццаа руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюццаа да беларускай мовы, чуючы па радыё, тэлебачанні ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.  Аднак паўнаватарстнае беларускамоўнае асяроддзе ў дзяцей дашкольнага ўзросту адсутнічае.

Паважаныяя бацькі!

З годна з артыкулам 17  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам  90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.

У нашай ўстанове  адукацыйны працэс ажыццяўляецца на рускай мове, але мы праводзім адзіны дзень маўлення па-беларуску(пятніца) ,калі з раніцы і да вечара дзеці чуць беларускую мову і самі паспрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы (“Каляды”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”),на якіх выхавальнікі  знаёмяцца з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі.

З чаго пачаць?

Прапануем бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Пачніце з  прывітання на роднай мове,  чытанняя кніжак-малютак, часопіс “Вясёлка”. Затым звярніцеся да збораў у садок у гульнёвай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малыш. І называйце яго адзеннее: шкарпэткі, кашуля, сукенка, футра, нагавіцы, панчохіі г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухнi  маці разам з дачушкай могуць гатаваць ежу, размаўляючы па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запамятаюць хутка і з задавальненем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам квартэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім беларусам, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэў у парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязываць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы убачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцяцем гульняў па-беларуску.

 

Авалоданне беларускай мовай ў дзіцячым садку адбываецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі

 

Вывучайце родную мову разам з намі!

 

Разделы сайта