Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, шанаваць гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках.

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У нашым  дзiцячым садку   кожны чацвер праводзiцца дзень беларускага маўлення. У гэты дзень усе размаўляюць па-беларуску.

Паважаныя бацькі! Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па-беларуску.

У вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

заняткi па развіццю беларускага маўлення;

развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;

самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):

беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;

беларускімі народнымі казкамі;

творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;

беларускімі народнымі гульнямі.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Паважаныя бацькі! Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

 

Паважаныя бацькі!


Прапануем Вам беларускія сайты на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню дзяцей беларускай мове. 

Часопiс для дзяцей i iх бацькоў "Вясёлка"

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ  чытанка

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

Казкi беларускiя казкi

 

Разделы сайта