Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

«Каб мова беларуская гучала” – пад такім дэвізам 21 лютага 2020 года прайшоў Дзень беларускай мовы ў нашай установе дашкольнай адукацыі, дзе выхавацелi разам з дзецьмi i працаўнiкi размаўлялi паміж сабой па-беларуску і прымалi ўдзел у розных мерапрыемствах (чытанне казак, вершаў, разгляд малюнкаў, гутарак, гульняў i iнш.), накіраваных на папулярызацыю роднай мовы.

Мерапрыемствы мелі на мэце папулярызаваць і пашыраць сферу выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць і любоў да роднай мовы. З дапамогай беларускіх персанажаў выхавальнікі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах.

У старэйшай групе у адпаведнасці са словамі вядомай беларускай народнай песні: «Сёння ў нашай хаце свята, калі ласка ў нашу хату. Гэй, рады прыняць – гуляць дык гуляць», менавіта так, прайшоў дзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Выхаванцы расказвалі вершы вядомых беларускіх паэтаў пра Беларусь, гучалі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці гулялі ў беларускія гульні "Золата", "Скажы па-беларуску", "Перакладчыкі". Гулялі на музычных інструментах, спявалі песні і танцавалі.

У сярэдняй групе на занятак прыйшлі беларускія лялькі Янка і Арынка, якія пазнаемілі дзяцей з вырабамі беларускай народнай творчасці. 

Правядзенне дзён роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё.

Фотоматериалы

Разделы сайта