Асноўныя напрамкі дзейнасці: рацыяналізацыя і аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі раёна, забеспячэнне стабільнасці іх функцыянавання, забеспячэнне бяспечных умоў для арганізацыі навучання і выхавання дзяцей і працы супрацоўнікаў устаноў адукацыі, арганізацыя выканання Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншых заканадаўчых, нарматыўных і прававых актаў у галіне адукацыі.
- Ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры згодна з пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян": выдача дублікатаў дакумента аб адукацыі, дадатку да яго, дакумента аб навучанні (падпункт 6.1.1 пункта 6 пераліку); выдача ў сувязі са змяненнем палавой прыналежнасці дакумента аб адукацыі, дадатку да яго, дакумента аб навучанні (падпункт 6.2.1 пункта 6 пераліку).
- Арганізуе бягучае і перспектыўнае планаванне работы аддзела, арганізуе і кантралюе правядзенне выпускных экзаменаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, кіруе спецыялістамі аддзела, каардынуе іх дзейнасць з іншымі ўстановамі.
- Уносіць ва ўстаноўленым парадку на пасяджэння райвыканкама праекты рашэнняў па курыруемых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела, аналізуе стан і прагназуе развіццё сістэмы адукацыі, разглядае пытанні стану аховы працы і пажарнай бяспекі ў падведамных установах.
- Выдае дакументы аб агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, каардынуе працу: па вывучэнні і прапагандзе перадавога вопыту кіраўніцкай дзейнасці, па выкананні раённых мэтавых праграм, па інфарматызацыі сістэмы адукацыі раёна, па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх (супрацоўніцтва з аддзелам унутраных спраў, камісіяй па справах непаўналетніх), па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, сумесна з дзяржаўнай установай " Кобрынскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый» – па ахове працы і пажарнай бяспекі, а таксама па ажыццяўленню кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бяспекі ва ўстановах адукацыі і ў аддзеле.
- Кантралюе: выкананне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншых заканадаўчых, нарматыўных і прававых актаў у сферы адукацыі, загадаў, пастаноў Савета аддзела, вышэйшых органаў; абавязковасць агульнай базавай адукацыі, выкананне ўстановамі адукацыі патрабаванняў заканадаўства ў сферы адукацыі і аховы дзяцінства, дзейнасць устаноў па ўдасканаленні стылю і метадаў кіраўніцтва, работу па павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў, атэстацыі педагагічных работнікаў, забеспячэнне ўстаноў адукацыі планамі, праграмамі, літаратурай, выкананне плана мерапрыемстваў па ахове працы, плана абсталявання і перааснашчэння ўстаноў адукацыі сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і абвесткі людзей аб пажары, выкананне правіл бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.
- Ажыццяўляе арганізацыйна-кіраўніцкае кіраўніцтва распрацоўкай лакальных нарматыўных прававых актаў, раённых праграм, узгадненне вучэбных планаў, планаў работы ўстаноў, вучобу намеснікаў дырэктараў па вучэбнай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце па асноўных напрамках кіраўніцкай дзейнасці, вывучэнню і ўкараненню перадавога педагагічнага вопыту, дасягненняў навукі ў практыку работы ўстаноў адукацыі.
- Забяспечвае своечасовы разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, арганізуе вывучэнне, праверку, кантроль дзейнасці ўстаноў адукацыі, захаванні імі правоў і інтарэсаў грамадзян.
- Праводзіць Уводны інструктаж па пытаннях аховы працы з прынятымі работнікамі аддзела, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, работнікамі Дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы «Кобрынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет»; узначальвае пастаянна дзеючую камісію для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.
- З'яўляецца куратарам дзяржаўных устаноў адукацыі: Хабовічская сярэдняя школа, Хідрынская сярэдняя школа, Мінянская сярэдняя школа, Гімназія г. Кобрына.