Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Вывучаем беларускую мову

Родная мова для самых маленьких.

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса аб адукацыі  Рэспублікі Беларусь мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, гэта  дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. У рэгістрацыйна-кантрольную форму па ажыццяўленню адміністратыўнай працэдуры № 6.6 “Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову дашкольнай адукацыі” (журнал)  уключана графа “выбар мовы навучання”. Бацькі адразу выказваюць пажаданні аб мове навучання ў дашкольнай установе.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей (12 для рознаўзроставых груп, 20 для ўзроставых) для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу пэўнага дзіцяці на беларускай мове:

- паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці, пачынаючы з ранняга ўзросту;

- пачынаючы з сярэдняй групы (4 гады) у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін;

- праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, Дню беларускага пісьменства, беларускай культуры і інш.;

- у адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы;

- ствараецца адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе: куткі і пакоі беларускай культуры, адбываецца ўключэнне прадметаў нацыянальнай культуры і побыту ў гульнявыя куткі, кніжныя выставы творай айчыннай літаратуры і інш.;

- павышаецца прафесійны ўзроўнь педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя;

- створана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах;

- з мэтай ўдасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасціва ўстановах дашкольнай адукацыі правядзяцца Дні беларускай мовы.

         У Кобрынскім раёне функцыянуе 9 беларускамоўных групп,  якія наведвае 112 дзяцей ва ўзросце  ад 2 да 6 гадоў (дадатак).

          У групах з беларускай мовай навучання адукацыйны працэс на працягу дня ажыццяўляецца на беларускай мове.

 

                                       

Установы дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання.

Кобрынскі раён. 2018-2019 навучальны год.

№ п/п

Поўная назва ўстановы адукацыі

Паштовы адрас установы адукацыі

Колькасць груп ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Колькасць выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Усяго

У тым ліку з беларускай мовай навучання і выхавання

Усяго

У тым ліку з беларускай мовай навучання і выхавання

  1.  

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Верхалесскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа"

225863 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Верхолессе, вул. Чкалава, 49

1

1

15

15

  1.  

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навасёлкаўскія яслі-сад Кобрынскага района»

225864 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, аг. Навасёлкі, вул. Калініна,1

2

2

24

24

  1.  

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Хабовіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа »

225875 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Хабовічы, вул. Леніна, 6

1

1

12

12

  1.  

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Тэвельскі дзіцячы сад-пачатковая школа”

225898 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Теўли,

вул. Паўночная, 12в

1

1

15

15

  1.  

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Павіцьеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

225879 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, аг. Павіцце, вул. Школьная, 10

2

2

22

22

6. 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Стрыгаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

225871 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, аг. Стрыгава, вул. Савецкая, 1

2

2

24

24

 

Усяго

 

9

9

112

112

  

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта