Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.06.2022

Эстафета музейнага вопыту

У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы   і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі з красавіка па чэрвень 2022 года праводзіцца рэспубліканская акцыя «Эстафета музейнага вопыту».

У рамкахрэспубліканскай акцыі «Эстафета музейнага вопыту» 20.05.2022 г. у канферэнц-зале Кобрынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета была арганізавана раённая дыялогавая пляцоўка, якая прайшла ў форме раённых краязнаўчых педагагічных чытанняў пад назвай «Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі».

Арганізатарамі раеннай дыялогавай пляцоўкі былі аддзел па адукацыі Кобрынскага райвыканкама і аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”. Адказны каардынатар мерапрыемства - Ігнацюк В.А., загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”.

У раённым мерапрыемстве прымалі ўдзел   кіраўнікі музеяў і педагогі-краязнаўцы устаной адукацыі Кобрыншчыны.

На педагагічных чытаннях таксама прысутнічалі ганаровыя госці:

Петруковіч Т.І.- загадчык Кобрынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета;

Страчук Л.А. – дырэктар ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”;

Іерэй Андрэй Шаўчук - святар праваслаўнага храма г.Кобрына   - Царквы Раства Хрыстова;

Курачук С.Д. - галоўны бібліёграф Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, кіраўнік краязнаўчага інфармацыйнага цэнтра бібліятэкі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў раённых педагагічных чытанняў звярнуліся юныя краязнаўцы сярэдняй школы № 1 г.Кобрына і Стрыгаўскага дз/с-сярэдняй школы.        

Адкрыла раённыя чытанні Таццяна Іванаўна Петруковіч, загадчык  раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Затым Петруковіч Т.І. і Страчук Л.А. ўзнагародзілі лепшых педагогаў, кіраўнікоў музеяў устаной адукацыі Граматамі аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама.             

У гэты дзень узнагароды атрымалі педагогі:

Карунас Валянціна Аляксандраўна, кіраўнік народнага этнаграфічнага музея “Спадчына”, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Кобрына”,

Рагачук Наталля Васільеўна, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Кобрына”,     

Здановіч Ірына Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея ДУА “Діцячы сад- сярэдняя школа № 4 г.Кобрына”,

Мех Наталля Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік народнага літаратурна-краязнаўчага музея ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Кобрына”,        

Гусева Алена Міхайлаўна, намеснік дырэктара па выхаўчай рабоце, кіраўнік музея ДУА “Павіццеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”,        Пракапюк Лілія Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея ДУА “Акцябрскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”,

Панамарэнка Ганна Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея   ДУА “Пескаўкая сярэдняя школа Кобрынскага раёна”,       

Гацук Ганна Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея ДУА “Дзівінская сярэдняя школа”,

Раецкая Алена Васільеўна, настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік музея ДУА “Буховіцкая сярэдняя школа”,

Уласавец Н.Д.,   настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея ДУА “Балоцкая БШ»,       

Тунчык Таццяна Аляксееўна,      настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА “Астроміцкая сярэдняя школа”;

Дронец Аляксандр Вячаслававіч, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА “Наваселкаўская сярэдняя школа Кобрынскага раена”.                 

З дакладам на тэму “Музеі ўстаноў адукацыі Кобрыншчыны ў сістэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў” перад удзельнікамі раённага мерапрыемства выступіла Ігнацюк Валянціна Аляксееўна, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”     .

Іерэй Андрэй Шаўчук, святар Царквы Раства Хрыстова, расказаў прысутным аб праваслаўным краязнаўстве.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, паведала аб дзейнасці краязнаўчага інфармацыйнага   цэнтра бібліятэкі.

На  раённай дыялогавай пляцоўцы выступілі таксама лепшыя кіраўнікі музеяў раёна, якія падзяліліся перадавым вопытам музейнай працы:

Рагачук Н.В., тэма яе выступлення - “Современные подходы и инновационные формы работы музея “Кладовая наследия”;

Карунас В.А. - «Інтэрактыўныя формы і метады музейнай педагогікі ў прасторах сучаснага музея ўстановы адукацыі”;

Пракапюк Л.Р. - “Музей установы адукацыі як асяродак выхавання ў падрастаючага пакалення патрыятычных каштоўнасных арыенціраў”;

Гусева А.М. - «Формирование патриотизма и национального самосознания средствами краеведения и музейной педагогики»;

Здановіч І.Л. - “Роля музея ў выхаванні асобы на аснове нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа і ў павышэнні якасці адукацыйнага працэсу”;

Мех Н.А. - “Выхаванне любові і павагі да роднага краю, беларускага народа і традыцыйнай народнай культуры сродкамі музейнай дзейнасці”;

Панамарэнка Г.М. - “Выхоўваем патрыётаў сродкамі музейнай дзейнасці” ;    

Гацук Г.С.- “Роля сучаснага музея ўстановы адукацыі ў захаванні і папулярызацыі матэрыяльнай і духоўнай спадчыны роднага краю”.

Па выніках раённых педагагічных чытанняў выдадзены інфармацыйна-метадычны зборнік “Эстафета музейнага вопыту”. Лепшыя кіраўнікі музеяў устаной адукацыі Кобрыншчыны прымуць удзел у абласной дыялогавай пляцоўцы.

 Ігнацюк В.А., загадчык аддзелакраязнаўства і

                                     патрыятычнага выхавання КРЦЭТіК

Разделы сайта