Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.09.2022

Беларусь – мой гонар i слава!

17 верасня ў сценах Кобрынскага раённага цэнтра экалогіі, турызму і краязнаўства аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання правёў патрыятычную гадзіну “Беларусь – мой гонар i слава!”, прысвечаную Дню народнага адзінства.

17 верасня беларускі народ   адзначаў дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата 17 верасня   1939 года – сімвал гістарычнага ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, аднаўлення адзінства беларускага народа, яго   жадання жыць разам, адной сям’ёй у сваім доме. Гэта самае маладое свята, яго пачалі светкаваць на дзяржаўным узроўні толькі у мінулым годзе. Вызначэнне Дня народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

17 верасня ў сценах Кобрынскага раённага цэнтра экалогіі, турызму і краязнаўства было мнагалюдна. Аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання падрыхтаваў патрыятычную гадзіну “Беларусь – мой гонар i слава!”, прасвечаную Дню народнага адзінства. На святочную праграмму былі запрошаны навучэнцы сярэдніх школ № 1 , 3 г.Кобрына , Акцябрскай сярэдняй школы і навучэнцы аб’яднанняў Цэнтра.

Ва ўсіх прысутных быў прыподняты настрой. У гэты дзень гучала беларуская музыка, вершы, песні, якія ўсхвалялі Беларусь, Вялікую Перамогу, мір, родны горад , беларускі народ. Юныя краязнаўцы спявалі сучасныя і народныя песні. У ролі вядучых умела выступілі юныя краязнаўцы, навучэнцы аб’яднання “Бацькаўшчына”: Наталля Дземчык і Прохараў Савелій (педагог Карунас В.А.).

Фальклорны гурт “Медуніца” пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Сахарчук І.В. падрыхтаваў абрад “Дажынкі в. Акцябр”. Душэўна прагучала песня “Чырвоная вішня” у выкананні Наталлі Дземчык . Вельмі спадабалася прысутным песня “Беларусь – мой дом” у выкананні Авдзеевай Ксеніі. З вялікім задавальненнем гледачы паслухалі песню аб Кобрыне і паглядзелі відэаолік аб нашым родным горадзе.

Завяршылася святочная праграмма песняй “Аист на крыше» у выкананні юнай спявачкі – Дар’і Самахавец.

Усе прысутныя патрыятычнай гадзіны яшчэ раз усвядомілі, што 17 верасня - гэта свята адзінства і міру, якое ўсяляе гонар за нашу краіну і беларускі народ і дае паразуменне таго, што мы адзіны народ! Самаадданасць і патрыятызм нашага народа - надзейны фундамент развіцця краіны.Толькі разам мы - сіла, толькі аб’яднаўшыся, мы зберажом мір, дасягнем дабрабыту.

Ігнацюк В.А., загадчык аддзела краязнаўства і

патрыятычнага выхавання КРЦЭТіК

Разделы сайта