З 7 па 10 чэрвеня 2022 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшоў рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў, актывістаў краязнаўчага руху, актыўных ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», пераможцаў і прызёраў краязнаўчых конкурсаў.
Брэсцкую вобласць прадстаўляла каманда юных краязнаўцаў устаноў адукацыі Кобрыншчыны ў складзе 6 чалавек. Гэта навучэнцы краязнаўчых аб’яднанняў ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства “Бацькаўшчына” (педагог Карунас В.А.) і “«Smart краеведение» (педагог Пасевіч М.С.). Узначаліла каманду педагог дадатковай адукацыі РЦЭТіК Була Н.В.
На працягу чатырох дзён злёту юныя краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны спаборнічалі ў розных конкурсах: пазнаёмілі ўдзельнікаў злету са сваім рэгіёнам пры правядзенні конкурсу «Візітоўка каманды», на краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой Радзімы» абаранялі краязнаўчыя работы па даследаванні малой радзімы, у рамках конкурсу-прэзентацыі «Сем цудаў маёй малой радзімы» прэзентавалі турыстычныя рэсурсы і магчымасці свайго роднага краю, падчас конкурсу «Старонкі гісторыі краю майго тэатралізавана прадстаўлялі знакавыя гістарычныя і культурныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі малой радзімы», памераліся ведамі гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцяў краіны падчас краязнаўчай квэст-гульні «Ад гульні да пазнання краю».
Паспяхова выступілі на краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой Радзімы» юныя краязнаўцы, даследчыкі роднага краю - Дземчык Наталля і Анцута Ганна, навучэнкі аб’яднання “Бацькаўшчына” КРЦЭТіК (педагог Карунас В.А.), вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Кобрына». Яны сталі пераможцамі канферэнцыі і ўнагароджаны дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Адукацыйна-экскурсійная праграма злёту дазволіла юным краязнаўцам пазнаёміцца з дастапомнасцямі сталіцы, а таксама наведаць музей старажытнабеларускай культуры.