Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.01.2020

Рэспубліканскі праект «МАЛАЯ РАДЗІМА ВЯЛІКІХ ЛЮДЗЕЙ»

Беларусь багатая на таленавітых і творчых людзей. Некаторыя з іх сталі знакамітымі асобамі не толькі на сваёй малой радзіме, але і далёка за яе межамі. А іншыя ўсё жыццё прысвяцілі роднаму краю і тым самым унеслі вялікі ўклад у развіццё свайго рэгіена.

Нашы землякі – сапраўдны гонар нашай Бацькаўшчыны. Шмат старонак патрэбіцца для таго, каб скласці аповед пра тых асоб, дзейнасць якіх увайшла ў скарбонку талентаў нашай краіны. Шмат імён яшчэ чакаюць свайго даследчыка.                                            

У 2019 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» для юных краязнаўцаў-даследчыкаў роднага краю проводзіўся конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей». Напрыканцы 2019 года праведзены рэспубліканскі этап і вызначаны яго пераможцы і прызёры.

Конкурс праводзіўся па намінацыях «Пуцявінамі маіх землякоў» і «Постаці слаўныя краю майго». У намінацыі «Пуцявінамі маіх землякоў» удзельнікі конкурсу даследавалі жыццё і дзейнасць землякоў, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы ў розныя гістарычныя перыяды.

    

Разгледзеўшы справаздачныя матэрыялы на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам конкурс, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей» у намінацыі «Пуцявінамі маіх землякоў». Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ёсць таксама навучэнцы ўстаноў адукацыі і нашага раёна.

Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны юныя краязнаўцы нашага раена:

Абрамчук Ганна, Кіперчук Юлія, Свіржэўская Вольга, навучэнкі ДУА «Астроміцкая сярэдняя школа» (кіраўнік Тунчык Таццяна Аляксееўна);

Смаль Аляксанда, Ільіна Крысціна, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Кобрына» (кіраўнік Казарына Віталія Аляксандраўна).

Парадавалі нас і вынікі творчага конкурсу ў намінацыі «Постаці слаўныя краю майго» , які праводзіла рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

Штогод юныя краязнаўцы ўстаноў адукацыі Кобрыншчыны ўдзельнічаюць у творчых конкурсах газеты «Пераходны ўзрост» і кожны раз дэманструюць шырокія веды, сапраўдную зацікаўленасць гісторыяй свайго рэгіёну.

Сёлета аб’ектам даследавання школьнікаў з розных куткоў краіны сталі жыццё і дзейнасць знакамітых землякоў-сучаснікаў. Амаль паўгода юныя журналісты дасылалі ў газету лісты, у якіх распавядалі пра справы і дасягненні славутых суайчыннікаў на карысць вялікай і малой радзіме. Лепшыя работы друкаваліся на старонках газеты (“ПВ” №№ 33–44).

Сярод 20 аўтараў работ, надрукаваных на старонках «Пераходнага ўзросту», есць сачыненні і нашых навучэнцаў: Рабчынскай Дзіяны з д/с-СШ № 4 г. Кобрына (кіраўнік Здановіч І.Л.);  Назарук  Таццяны  з  Хідрынскага  ВПК  яслі-сад-СШ  (кір. Назарук І.А.)  і  Давідовіч  Вікторыі  з  Лукскай сярэдняй школы   (кір.    Шпак А.Г.).

Яны атрымаюць дыпломы лаўрэатаў газеты «Пераходны ўзрост».

Мы ганарымся юнымі краязнаўцамі Кобрыншчыны.

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Ігнацюк В.А., загадчык аддзела краязнаўства
ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”

Разделы сайта